https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Які сёння дзень: 15 траўня 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца сто трыццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 230 дзён.
Сёння адзначаецца Дзень сям`і. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 15 траўня

У 1905 годзе ў газеце "Северно-Западный край" упершыню надрукаваны верш Я. Купалы "Мужык".
У 1971 годзе ў Лондане адкрыліся Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны.

Хто нарадзіўся 15 траўня

1912 год: Анатоль Іверс, беларускі паэт.
1916 год: Ніна Тарас, беларуская пісьменніца.
1936 год: Барыс Сачанка, беларускі пісьменнік, перакладчык і выдавец.
1941 год: Мікалай Абабурка, беларускі мовазнавец.
1954 год: Наталля Чорнагалова, беларускі мастак-неаэкспрэсіяніст.

Таксама сёння нарадзіліся французскі навуковец-фізік П’ер Кюры і пісьменнік Міхаіл Булгакаў.

15 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць нявінна забітых князёў Барыса і Глеба - малодшых сыноў князя Уладзіміра - хрысціцеля Русі.

Гэты дзень ў народзе празвалі салаўіным – менавіта ў сярэдзіне мая пачынаюць пець першыя салаўі. Калі 15 траўня чулі салаўя, гэта было добрай прыкметай – ураджай хлеба будзе багаты.

Па салаўіных спевах таксама можна прадказаць надвор`е. Салаўі заўсёды маўчаць перад дажджом і навальніцай, а калі чакаецца добрае надвор`е, потушка можа спяваць усю ноч.

Sputnik, 15 траўня 2019
 
Дата публикации:15.05.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:26
 
Ключевые слова:
Календарь Май Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме