https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Звесткі, атрыманыя па выніках правядзення будучага перапісу насельніцтва, стануць базісам для прыняцця рашэнняў у эканамічнай і сацыяльнай сферах


Аб гэтым заявіў 10 верасня на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна прэм`ер-міністр Сяргей Румас.
Кіраўнік урада нагадаў, што з 4 па 30 кастрычніка ў Беларусі пройдзе важнае для кожнага жыхара краіны і грамадства ў цэлым мерапрыемства - перапіс насельніцтва.

"Атрыманыя па выніках праведзеных апытанняў звесткі стануць базісам для прыняцця рашэнняў у эканамічным і сацыяльным жыцці дзяржавы. На іх аснове ўрад, органы мясцовага самакіравання будуць прымаць рашэнні па фінансаванні сацыяльнай сферы, умацаванні абараназдольнасці і ўкладанні дзяржаўных інвестыцый", - падкрэсліў Сяргей Румас.

Таму, дадаў ён, ад таго, наколькі якасна будзе праведзена такое мерапрыемства, залежыць у канчатковым выніку правільнасць і дакладнасць атрыманых вынікаў, а гэта планаванне беларускай эканомікі на бліжэйшыя 10 гадоў.

Як было адзначана, падрыхтоўка да правядзення перапісу насельніцтва вялася ў краіне на працягу апошніх двух гадоў, актыўна працавала часовая Рэспубліканская камісія па садзейнічанні перапісу пад кіраўніцтвам першага намесніка прэм`ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына.

Таму сённяшняе пасяджэнне Прэзідыума, паводле слоў Сяргея Румаса, гэта па сутнасці зверка гадзіннікаў. На ім кіраўнік урада папрасіў даць ацэнку гатоўнасці органаў дзяржкіравання (перш за ўсё ў рэгіёнах) да правядзення маючага адбыцца перапісу, а таксама абазначыць праблемы, якія патрабуюць вырашэння.

У прыватнасці, важнай асаблівасцю будучага перапісу з`яўляецца магчымасць для грамадзян прайсці апытанне самастойна праз інтэрнэт, што значна спросціць работу часовага перапіснога персаналу і адначасова дасць магчымасць ахапіць большую колькасць асоб, якіх апытваюць.

Аднак, лічыць прэм`ер, у насельніцтва можа ўзнікнуць шэраг арганізацыйных і тэхнічных пытанняў па праходжанні самога перапісу. Асобнай увагі, паводле слоў кіраўніка ўрада, заслугоўвае і пытанне бяспекі асоб, задзейнічаных у якасці часовага перапіснога персаналу.

Папярэдні перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь праводзіўся 10 гадоў таму. Адрозненнем цяперашняга стане магчымасць грамадзянам самастойна і ў зручны час запоўніць апытальныя лісты праз інтэрнэт. Таксама перапісацца можна будзе на стацыянарных участках. Яшчэ адзін спосаб - у сябе дома ў час вуснага апытання перапісчыка.

10 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.09.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:43
 
Ключевые слова:
Перепись населения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме