https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Які сёння дзень: 23 студзеня 2020 года


Гэты дзень з`яўляецца дваццаць трэцім па грыгарыянскім календары, але гэты год вісакосны, таму да канца года засталося 342 дні.
Якія падзеі адбыліся 23 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 23 студзеня

У 1793 годзе ў Санкт-Пецярбургу падпісана пагадненне паміж Расіяй і Прусіяй аб другім падзеле Рэчы Паспалітай.
У 1997 годзе была ўтворана Адміністрацыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і зацверджана палажэнне аб ёй.
У 2003 годзе адбылася прэм’ера спектакля "Дзіўная місіс Сэвідж" у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Хто нарадзіўся 23 студзеня

1911 год: Арсеній Сямёнаў, савецкі мастак родам з Беларусі.
1975 год: Дзяніс Барсукоў, беларускі мастак.
Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Стэндаль і французскі мастак-імпрэсіяніст Эдуард Манэ.

23 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Грыгорыя. У народзе яго называлі Летапаказальнік: па 23 студзеня даведваліся, якім будзе лета.

Так, калі вецер дзьмуў з поўдня, будзе шмат навальніц, яснае надвор`е – да гарачага лета, шэрань на дрэвах – да яснага неба, але калі яна застаецца на ўвесь дзень, варта чакаць непагадзі, якая можа пашкодзіць жыта. Сухі снег – да сухога лета.

Sputnik, 23 студзеня 2020
 
Дата публикации:23.01.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:66
 
Ключевые слова:
Календарь Январь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме