https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Устаноўлены юбілейны медаль да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Устаноўлены юбілейны медаль "75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў". Адпаведны ўказ нумар 51 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 лютага.

На аверсе медаля будзе размешчана кампазіцыя з выявай воіна-пераможцы са сцягам, партызана з аўтаматам ва ўзнятай руцэ і жанчыны з букетам кветак. На адваротным баку - надпіс з назвай медаля і вянок з лістоў лаўра і дуба, абвіты стужкай. Выраблена ўзнагарода будзе з латуні.

Юбілейны медаль будзе прысуджвацца ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, былым вязням фашысцкіх лагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, а таксама ваеннаслужачым Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі, работнікам дзяржаўных органаў і іншым асобам, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян, увекавечванне памяці загінулых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Фінансаванне расходаў па вырабе медалёў будзе ажыццёўлена ў межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Узброеных Сіл.

13 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.02.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:55
 
Ключевые слова:
75-летие Победы Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме