https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Які сёння дзень: 18 лютага 2020 года


Гэты дзень з`яўляецца сорак дзявятым па грыгарыянскім календары, але гэты год вісакосны, таму да канца года засталося 317 дзён.
Якія падзеі адбыліся 18 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 18 лютага

У 1370 годзе адбылася бітва пад Рудавай паміж войскамі Тэўтонскага ордэна і ВКЛ.
У 1386 годзе вялікі князь літоўскі Ягайла ажаніўся з Ядвігай, спадкаемцай польскага стальца.
У 1537 годзе ў Маскве падпісаны мірны дагавор, які скончыў вайну Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім.

Хто нарадзіўся 18 лютага

1893 год: Максім Гарэцкі, беларускі пісьменнік і навуковец.
1912 год: Клім Грыневіч, беларускі паэт.
1922 год: Міхаіл Савіцкі, народны мастак Беларусі, жывапісец, педагог.
1946 год: Надзея Артымовіч, беларуская паэтэса.
1948 год: Міхась Мірановіч, беларускі паэт-гумарыст.
1957 год: Віктар Пятровіч Пічукоў, беларускі гісторык.
1963 год: Міхаіл Тумеля, беларускі рэжысёр, аніматар, мастак і сцэнарыст.

Таксама сёння нарадзіліся японскі мастак-авангардыст Ёка Она і амерыканскі акцёр Джон Траволта.

18 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Агаф`і. У народзе яе лічаць заступніцай дамашняй жывёлы, у прыватнасці кароў. Таксама Агаф`я абараняла дамы ад пажару.

Калі 18 лютага надвор`е было цёплае, значыць, моцных маразоў ужо не будзе. Мароз у гэты дзень прадвяшчае гарачае і сухое лета.

Sputnik, 18 лютага 2020
 
Дата публикации:18.02.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:50
 
Ключевые слова:
Календарь Февраль Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме