https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Які сёння дзень: 17 лютага 2020 года


Гэты дзень з`яўляецца сорак восьмым па грыгарыянскім календары, але гэты год вісакосны, таму да канца года засталося 318 дзён.
Сёння святкуецца Міжнародны дзень спантанай праявы дабрыні. Якія яшчэ падзеі адбыліся 17 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 17 лютага

У 1387 годзе паводле прывілея вялікага князя Ягайлы створана Віленскае біскупства.

Хто нарадзіўся 17 лютага

1806 год: Канстанцін Тышкевіч, беларускі археолаг.
1952 год: Уладзімір Крываблоцкі, беларускі мастак-манументаліст.
1955: Уладзімір Вішнеўскі, беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар, жывапісец, скульптар, педагог.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі скрыпач і кампазітар Арканджэла Карэлі і нямецкі фізік Ота Штэрн.

17 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Міколы Спавядальніка. Гэты дзень у народзе празвалі Мікола Сцюдзёны – звычайна 17 лютага быў моцны мароз.

Міколу лічылі не вельмі спрыяльным днём для вандровак, а за тых, хто не быў дома ў гэты дзень, асабліва маліліся.

Калі галінкі ялін сагнуліся, будзе снег, роўныя – яснае надвор`е.

Sputnik, 17 лютага 2020
 
Дата публикации:17.02.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:82
 
Ключевые слова:
Календарь Февраль Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме