https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў камандаванне, асабовы склад і ветэранаў органаў пагранічнай службы з прафесійным святам - Днём пагранічніка


Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
"У год 75-годдзя Вялікай Перамогі мы ўспамінаем, як абаронцы граніц першымі гераічна трымалі ўдар ворага. Ахоўваючы рубяжы Радзімы сёння, вы прадаўжаеце слаўныя традыцыі герояў Вялікай Айчыннай вайны - цвёрда стаіце на варце бяспекі дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пагранічная служба - адна з самых прэстыжных і адказных, яна пад сілу толькі сапраўдным патрыётам, верным воінскаму абавязку і адданым Айчыне.

"Упэўнены, што дзякуючы істотным пераўтварэнням у пагранічнай сферы, высокаму прафесіяналізму і пастаяннай баявой гатоўнасці асабовага складу, мужнасці і смеласці супрацоўнікаў наша дзяржава і беларускі народ знаходзяцца пад надзейнай аховай", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Асаблівыя словы ўдзячнасці кіраўнік дзяржавы адрасаваў ветэранам, якія прысвяцілі жыццё высокай місіі - берагчы мір на беларускай зямлі.

Звязда, 28 траўня 2020
 
Дата публикации:28.05.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:162
 
Ключевые слова:
Граница День пограничника Поздравление Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме