https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала кніжную выстаўку аб развіцці сучаснай Беларусі


Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала тэматычную кніжную выстаўку "Беларусь сёння", паведамілі ў НББ.
"У Нацыянальнай бібліятэцы сабрана шмат аб`ектыўнай інфармацыі аб Беларусі. На выстаўцы ёсць выданні, якія расказваюць аб станаўленні дзяржаўнасці, сучасным развіцці краіны, дасягненнях у сацыяльна-эканамічнай, навуковай i культурнай сферах, знешняй палітыцы і знешнеэканамічных сувязях, традыцыях беларускага народа і ўнікальных прыродных рэсурсах", - адзначылі арганізатары.

Экспазіцыя складаецца з двух раздзелаў. У першым, "Краіна Беларусь", размешчаны публікацыі аб гісторыі роднага краю, сацыяльна-палітычная і сацыяльная літаратура аб сучасным стане рэспублікі і шляхах яе далейшага развіцця. У другім раздзеле, "Сучасны партрэт культуры і мастацтва Беларусі", падрыхтавана літаратура аб культурна-гістарычнай спадчыне, помніках культавай архітэктуры, энцыклапедычныя даведнікі, фотаальбомы, буклеты.

Наведвальнікі таксама змогуць убачыць артыкулы перыядычных выданняў аб дасягненнях краіны ў розных галінах, прадукцыю беларускіх выдавецтваў, якая выйшла ў свет за апошнія тры гады.

Выстаўка "Беларусь сёння" будзе адкрыта па 8 жніўня.

6 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.08.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:157
 
Ключевые слова:
Беларусь сегодня Выставка История Национальная библиотека Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме