https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


За гады прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі Беларусь зрабіла каласальны крок наперад


Аб гэтым 16 студзеня заявіў памочнік кіраўніка дзяржавы Валерый Бельскі на навучальным семінары "Актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця Рэспублікі Беларусь" у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, паведамілі ў прэс-службе ВНУ.
Валерый Бельскі расказаў, што Нацыянальная акадэмія навук падрыхтавала кнігу "Республика Беларусь - 25 лет созидания и свершений" у 7 тамах. Там закранаюцца пытанні і дзяржаўнага будаўніцтва, і эканамічнага развіцця, і, вядома, захавання нашай культурнай спадчыны. "Канцэнтраваная інфармацыя выдання - скарбніца для кожнага лектара, які хоча весці дыялог аб тым, што адбываецца ў Беларусі", - падкрэсліў ён.

У сувязі з гэтым памочнік Прэзідэнта адзначыў актуальнасць семінара, які Акадэмія кіравання праводзіць сумесна з рэспубліканскім таварыствам "Веды". "Семінар нясе добры тэарэтычны зарад, мае практыка-арыентаваны характар. Важна, што на ім прысутнічаюць лектары з усіх рэгіёнаў нашай краіны. У іх ёсць выдатная магчымасць задаць пытанні дакладчыкам, падзяліцца нейкім сваім досведам", - сказаў Валерый Бельскі.

Рэктар Акадэміі кіравання Вячаслаў Даніловіч лічыць, што сёння як ніколі важна даносіць праўдзівую і аб`ектыўную інфармацыю да нашага грамадства. "Не сакрэт, што сёння ідзе гібрыдная вайна, і ў гэтай складанай сітуацыі, жорсткай інфармацыйнай вайне, усе мы знаходзімся на перадавой. Рэспубліканскае таварыства "Веды" займае адно з ключавых месцаў у процістаянні варожым сілам. Таму лектары павінны быць належным чынам падрыхтаваны. Менавіта з гэтай мэтай мы і праводзім сённяшні семінар", - адзначыў рэктар.

Паводле слоў Вячаслава Даніловіча, перад удзельнікамі выступяць высокакваліфікаваныя спецыялісты па пытаннях сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця Беларусі. "Лектары атрымліваюць добрую магчымасць пагутарыць ужывую, атрымаць найноўшыя звесткі, аргументы, факты, якімі яны змогуць кіравацца ў сваёй дзейнасці. Мы разлічваем, што наш семінар пройдзе ў фармаце жывога дыялогу па актуальных праблемах", - дадаў ён.

Такі семінар у Акадэміі кіравання праводзіўся ўпершыню, яго мэта - удасканаленне падрыхтоўкі лектараў таварыства "Веды" па сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных тэмах. У ім прынялі ўдзел 24 прадстаўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі Беларусі.

16 студзеня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.01.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:206
 
Ключевые слова:
Независимость Суверенитет Семинар Книгоиздание Гибридная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме