https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мінінфарм адзначае ўсё большы попыт на электронныя кнігі


Міністэрства інфармацыі адзначае рост попыту на электронныя кнігі, у сувязі з гэтым плануецца пашырыць іх продажы. Аб гэтым расказаў міністр інфармацыі Ігар Луцкі ў эфіры праграмы "Тыдзень" на тэлеканале СТБ.
"Ва ўсіх краінах класічная кніга крыху збаўляе абароты. Важная, на наш погляд, задача, - перайсці ў лічбавы фармат, - сказаў Ігар Луцкі. - Мы заўважылі, што калі продажы ў класічных магазінах крыху знізіліся, то анлайн-продаж набірае абароты. Самая галоўная задача нашых выдаўцоў - пачаць прадаваць электронную кнігу. Мы робім усё магчымае, каб не выпасці з гэтага руху".

Міністр заўважыў, што ўжо цяпер на сайце "Белкнігі" прадстаўлены практычна ўсе выданні, якія выходзяць у выдавецтвах сістэмы Мінінфарма.

Ігар Луцкі расказаў і аб іншых планах. У прыватнасці, класічная энцыклапедыя ў папяровым выглядзе павінна трансфармавацца ў электронны выгляд. Прычым энцыклапедычнымі выданнямі, упэўнены міністр, павінна займацца навука. Паводле яго слоў, цяпер стаіць пытанне перадачы энцыклапедычных выданняў у Акадэмію навук, праведзена пэўная работа.

Акрамя таго, плануецца літаратурна-мастацкія выданні - "Полымя", "Маладосць", "Нёман" - перавесці ў выдавецтва "Мастацкая літаратура". "На наш погляд, злучэнне выдавецкага і кніжнага комплексу з літаратурна-перыядычным друкам дасць магчымасць звесці разам і атрымаць станоўчы эфект, калі маладыя аўтары будуць у полі зроку выдаўцоў", - растлумачыў міністр. У сувязі з гэтым ён заўважыў, што першапачаткова аўтарам трэба спрабаваць свае сілы ў літаратурнай перыёдыцы, а потым выдаваць кнігу. Тым больш што многія вядомыя творы спачатку друкаваліся ў часопісах.

Прадаўжаючы тэму маладых аўтараў, Ігар Луцкі адзначыў, што ў краіне робяць даволі шмат, каб рэалізаваць іх творчы патэнцыял. Для аўтараў-пачаткоўцаў праводзяцца разнастайныя конкурсы, у часопісе "Маладосць" друкуюцца іх творы. Разам з тым, заўважыў міністр, сёння неабходна больш паказваць сучаснасць. "Нам хацелася б, каб паказалі сучасніка, - сказаў ён. - Цяпер святкуем 100-годдзе з дня нараджэння Шамякіна. Калі вярнуцца да яго твораў, то якраз ён паказваў сучаснага чалавека, чалавека яго эпохі, тых, хто знаходзіўся побач".

Выказаўся міністр і аб праведзенай Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы. Ён адзначыў, што традыцыйна ў ёй прынялі ўдзел усе беларускія выдавецтвы, прадэманстраваўшы свае дасягненні за 2020 год. З наведвальнікамі і аўтарамі абмяркоўваліся перспектыўныя напрацоўкі. Прайшлі шматлікія прэзентацыі. "Улічваючы, што тут пастаянныя ўдзельнікі кірмашу, у тым ліку з расійскага боку, становіцца зразумела, што яны задаволены канчатковым вынікам. Даволі добрыя продажы. У гэтым годзе былі госці з 20 краін", - рэзюмаваў Ігар Луцкі.

22 лютага 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.02.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:265
 
Ключевые слова:
Книгоиздание Выставка Цифровизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме