https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


3 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень дзікай прыроды


Сёлета ён пройдзе пад лозунгам «Лясы і сродкі да існавання: забяспечыць людзей і захаваць планету!», паведамляе Мінпрыроды.
Гэты Дзень закліканы падкрэсліць цэнтральную ролю лясоў і экасістэм у забеспячэнні сродкаў да існавання сотняў мільёнаў людзей ва ўсім свеце і асабліва суполак карэнных народаў, якія маюць гістарычныя сувязі з лясістымі і прылеглымі да іх раёнамі.

Тэма Дня пераклікаецца з мэтамі ААН у галіне ўстойлівага развіцця і шырокамаштабнымі абавязацельствамі па барацьбе з беднасцю, забеспячэнню ўстойлівага выкарыстання рэсурсаў і захаванні жыцця на сушы.

З лясамі звязана існаванне асноўнай долі біялагічнай разнастайнасці Зямлі — разнастайнасці існуючых на нашай планеце жывых арганізмаў і экасістэм. Лясы з`яўляюцца галоўнай асяродкам існавання прыкладна для трох чвэрцяў усіх відаў раслін, жывёл і грыбоў, якія існуюць на нашай планеце, і большасць гэтых відаў без лесу існаваць проста не можа. Захаванне разнастайнасці лясоў Зямлі, і ў першую чаргу — дзікіх лясоў, якія да гэтага часу жывуць па законах дзікай прыроды пры мінімальным умяшанні чалавека — мае ключавое значэнне для захавання ўсёй разнастайнасці жыцця.

Ад 200 да 350 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце жывуць у лясістых раёнах або побач з імі, спадзеючыся на розныя экасістэмныя паслугі, што забяспечваюцца лясамі, для атрымання сродкаў да існавання і задавальнення сваіх самых элементарных патрэб, уключаючы прадукты харчавання, жыллё, энергію і лекі.

У Беларусі лясы з`яўляюцца адным з асноўных аднаўляльных прыродных рэсурсаў і найважнейшых нацыянальных багаццяў. Лясы і лясныя рэсурсы маюць вялікае значэнне для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, забеспячэння яе эканамічнай, энергетычнай, экалагічнай і харчовай бяспекі. Па шэрагу ключавых паказчыкаў, якія характарызуюць лясны фонд (лясістасць тэрыторыі, плошча лясоў і запас растучай драўніны ў пераліку на аднаго жыхара), Беларусь уваходзіць у першую дзясятку лясных дзяржаў Еўропы.

У выніку мэтанакіраванай работы лесаводаў з 1994 года палепшыліся асноўныя колькасныя і якасныя паказчыкі лясоў. Лясістасць краны блізкая да аптымальнай і складае 40,1 працэнта. За апошнія 60 гадоў лясістасць павялічылася амаль удвая і дасягнула максімальнага значэння за больш чым стогадовы перыяд (1901 год — 37,6 працэнта) і ў цяперашні час працягвае расці.

Сяргей Расолька
Звязда, 2 сакавіка 2021
 
Дата публикации:02.03.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:141
 
Ключевые слова:
ООН День дикой природы Экология Лесное хозяйство Цели устойчивого развития
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме