https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 24 верасня 2022 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце шэсцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 98 дзён.
Якія падзеі адбыліся 24 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 24 верасня

У 1801 годзе Усходняя Грузія была далучана да Расійскай імперыі.
У 1852 годзе француз Анры Жыфар здзейсніў першы палёт на дырыжаблі.

Хто нарадзіўся 24 верасня

1641 год: Станіслаў Незабітоўскі, дзеяч рэфармацыі ў ВКЛ, мемуарыст.
1904 год: Мар`ян (Марыян) Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадскі дзеяч.
1952 год: Таццяна Ліхачова, беларуская актрыса.
1958 год: Сяргей Чыгрын, беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст.

Таксама сёння нарадзіліся рускі дзяржаўны і ваенны дзеяч Рыгор Пацёмкін і амерыканскі пісьменнік Фрэнсіс Скот Фіцджэральд.

24 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Феадоры Александрыйскай. Калі яна была маладой, Феадора, спакушаемая д`яблам, здрадзіла свайму мужу з іншым хлопцам. Але потым раскаялася і, каб адмаліць грэх, абрэзала валасы і, апрануўшы мужчынскую вопратку, пайшла ў мужскі манастыр. Там яна выконвала ўсю цяжкую працу. За свае добрыя справы Бог дараваў ёй і яна была прылічаная да святых.

У народзе казалі: "На Фядору ўсякае лета канчаецца". Да гэтага дня ўсе палявыя працы і збор ураджаю на агародзе звычайна завяршаліся. Дзяўчынкі ў гэтую пору збіраліся ў хатах на вячоркі, гадалі, якія ў іх будуць жаніхі, а гаспадыні квасілі капусту і рабілі з ёй пірагі.

Калі ў гэты дзень насякомыя яшчэ не паснулі, гэта сведчыла аб познім надыходзе зімы.

Sputnik, 24 верасня 2022
 
Дата публикации:24.09.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:756
 
Ключевые слова:
Сентябрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме