У Беларусі ўстаноўлены Дзень работнікаў органаў дзяржаўнага кантролю, які будзе адзначацца 2 жніўня. Кіраўнік дзяржавы 9 красавіка падпісаў указ, якім унесена адпаведнае дапаўненне ва ўказ Прэзідэнта Беларусі ад 26 сакавіка 1998 года нумар 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь".
2 жніўня 1994 года была створана Служба кантролю Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (у 1995 годзе пераўтворана ў Службу кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Правапераемнікам першага органа прэзідэнцкага кантролю з`яўляецца Камітэт дзяржаўнага кантролю, утвораны ў 1996 годзе ўказам кіраўніка дзяржавы.
Сёння Камітэт дзяржкантролю - вышэйшы орган фінансавага кантролю краіны. Асноўнай задачай ведамства з`яўляецца забеспячэнне эканамічнай бяспекі дзяржавы, кантроль за выкананнем рэспубліканскага бюджэту і выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці. Гэтыя задачы прапісаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
9 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
9 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА