https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


26 тэматычных пляцовак падрыхтавалі ў НББ для гасцей «Бібліяночы»


19 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла акцыя ў падтрымку чытання «Бібліяноч-2024».
Свята пачалося ў холе бібліятэкі з маляўнічай цырымоніі. Гасцей чакалі дваццаць шэсць тэматычных пляцовак з насычанай праграмай на любы густ і ўзрост: лекцыі адваката, псіхолага, астрапсіхолага, астролага і стыліста, майстар-класы па тэхніцы кітайскага жывапісу і графіцы, бачаце і сальсе, па гульні на хангу, джэмбе і ўкулелі. Паказ мадэляў адзення беларускіх дызайнераў ад мадэльнага агенцтва «Wow Kids» абазначыла трэнды сучаснай моды.

Нікога не пакінулі абыякавымі галасы і жывая музыка фолк-гурта «Guda», капэлы традыцыйнай музыкі «Анягож», ансамбля салістаў «Te Deum», хору «LoveMusicTeam» БДПУ і салістаў хору «Голас душы», вакальна-інструментальнага гурта «Камеранс» БДУІР.

Дзяцей і іх бацькоў сустракала пляцоўка «Дзеткі + Продкі» — тэатр, займальныя майстар-класы, гульнявыя праграмы, навуковае шоу і шмат іншых пазнавальных забаў.


Свята атрымалася!

Аўтар: Віктар Іванчыкаў
Звязда, 20 красавіка 2024
 
Дата публикации:20.04.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:185
 
Ключевые слова:
Мінск Библионочь Фэст культуры Акция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме