https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 11 верасня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце пяцьдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 111 дзён.
У гэты дзень у 2001 годзе была здзейснена тэрарыстычная атака на Сусветны гандлёвы цэнтр у ЗША. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 11 верасня

У 1938 годзе быў адкрыты для наведвальнікаў Дом-музей Адама Міцкевіча ў Наваградку.
У 1992 годзе адбылося адкрыццё Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Хто нарадзіўся 11 верасня

1855 год: Еўдакім Раманаў, беларускі фалькларыст, этнограф, археолаг.
1890 год: Мікалай Шатэрнік, беларускі мовазнавец, краязнавец і педагог.

Таксама сёння нарадзіліся савецкі дзяржаўны дзеяч Фелікс Дзяржынскі, савецкі касманаўт Герман Цітоў і савецкі і расійскі спявак, Народны артыст СССР Іосіф Кабзон.

11 верасня ў народным календары

У гэты дзень адбылося адсячэнне галавы Іаана Прадцечы. 11 верасня ў народзе нацываюць Іван Галавасек ці Іван Калінавік. На Іаана прынята было пасціць і забаранялася есці круглыя плады, таму што Ірадыяда, нібыта з яблыкам, гуляла з адсечанай галавой Хрысціцеля, якую паднеслі на талерцы. Нельга таксама было нешта рэзаць – хлеб ламалі рукамі.

Калінавік гэты дзень называецца таму, што збіралі саспелыя ягады каліны і рабілі з іх кісель, дадавалі ў пірагі і кашы.

Пачынаецца бабіна лета – крыху цяплее, радзей ідуць восеньскія дажджы. Ёсць меркаванне, што "бабіным" гэты перыяд называецца таму, што ў гаспадарцы пачыналіся жаночыя справы: трэба было сабраць садавіну і агародніну, высушыць ды спрасці лён і каноплі.

У гэты час, які доўжыўся звычайна два-тры тыдні, пакуль прыгожа і сонечна, імкнуліся справіць вяселлі.

Sputnik, 11 верасня 2024
 
Дата публикации:11.09.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:115
 
Ключевые слова:
Сентябрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме