https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 19 верасня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце шэсцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 103 дні.
Якія падзеі адбыліся 19 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 19 верасня

У 1794 годзе расійскія войскі на чале з Аляксандрам Суворавым разбілі пад Брэстам атрады Рэчы Паспалітай.
У 1952 годзе ў Мінску пачалі хадзіць тралейбусы: першая лінія звязала пасажырскі вакзал з Круглай плошчай.
У 1991 годзе Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў назву беларускай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь.
У 2014 годзе ў Віцебску адкрылася Ганаровае консульства Славакіі.

Хто нарадзіўся 19 верасня

1797 год: Януар Сухадольскі, беларускі жывапісец-баталіст.
1946 год: Ягор Батальёнак, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Уільям Голдынг і англійскі акцёр Джэрэмі Айранс.

19 верасня ў народным календары

Сёння вернікі ўспамінаюць цуд Архістраціга Міхаіла. З храмам, пабудаваным у гонар Архістраціга Міхаіла ў Фрыгіі, звязана наступнае паданне. Храм быў пабудаваны бацькам нямой дзяўчыны, якая атрымала дар мовы пасля таго, як Архістраціг Міхаіл паказаў яму ў сне крыніцу, з якой дзяўчынка павінна была выпіць вады.

У народзе верылі, што ў Міхайлаў дзень нячысцікі хаваюцца, бо баяцца яго гневу. Непажадана было 19 верасня працаваць – асабліва ў полі.

Надвор`е ў гэты дзень супярэчлівае – можа і падмарозіць, і затрымацца цёплае восеньскае надвор`е. "З Міхаіла зіма марозы куе", - казалі ў народзе.

Sputnik, 19 верасня 2024
 
Дата публикации:19.09.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:17
 
Ключевые слова:
Сентябрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме