https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 28 верасня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце семдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 94 дні.
Якія падзеі адбыліся 28 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 28 верасня

У 1708 годзе падчас Паўночнай вайны ў бітве пры Лясной расійскія войскі разбілі шведаў.
У 1939 годзе ў Маскве міністры замежных спраў СССР і Германіі падпісалі нямецка-савецкі Дагавор аб дружбе і мяжы СССР і Германіі.

Хто нарадзіўся 28 верасня

1924 год: Анджэй Цеханавецкі, польскі навуковец, беларусіст, грамадска-культурны дзеяч.
1966 год: Міхаіл Орда, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі акцёр Марчэла Мастраяні і французская актрыса Брыжыт Бардо.

28 верасня ў народным календары

Сёння вернікі ўспамінаюць вялікапакутніка Мікіту Готфскага. Ён лічыўся ахоўнікам дзяцей ад хвароб.

У народзе святога таксама называлі Мікіта Гусятнік, яму маліліся, каб дамашняя птушка была здаровая. У гэты дзень гусі ляцяць у вырай. Казалі: "Гусакі ляцяць – зіміцу на хвасце цягнуць, снег нясуць".

Па паводзінах гэтай птушкі даведваліся пра надвор`е на бліжэйшы час. Калі гусі ляцяць нізка – не будзе вясенняй паводкі. Калі лезуць у ваду – крыху пацяплее, а калі стаяць, схаваўшы адну нагу, – хутка будзе мароз.

На Мікіту Гусятніка ішлі на паляванне, а ў вёсках ладзілі гусіныя баі.

Sputnik, 28 верасня 2024
 
Дата публикации:28.09.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:26
 
Ключевые слова:
Сентябрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме