Якія падзеі адбыліся 11 лістапада і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 11 лістапада
У 1918 годзе завяршылася Першая сусветная вайна.
У 1992 годзе былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Ватыканам.
Хто нарадзіўся 11 лістапада
1955 год: Галіна Тычка, беларуская літаратуразнаўца.
Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Фёдар Дастаеўскі і амерыканская актрыса Дэмі Мур.
11 лістапада ў народным календары
У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць Анастасіі Рымскай і Аўраамія Растоўскага. У народзе святых называлі Аўрам і Настасся. Казалі: "Настуся пачынае стрыгчы авечак". Настасся лічылася заступніцай авечак, а Аўрам – аўчароў, 11 лістапада было святам пастухоў.
З авечай воўны рабілі валёнкі, коўдры, шапкі і рукавіцы, са скуры шылі кажухі. З авечага малака рабілі сыр. У гэты дзень авец стрыглі. Перад тым, як стрыгчы, трэба было ўкласці ў нажніцы кавалачак воўны, каб абараніць жывёлу ад злых духаў.
Калі 11 лістапада аблокі нізкія, хутка пахаладае. Калі ўначы была шэрань, днём снег не пойдзе.
Sputnik, 11 лістапада 2024