Коўзанку на плошчы Леніна ля галоўнай ёлкі горада арганізуюць па шматлікіх просьбах гараджан. Яе плошча складзе каля 1 тыс. кв. м.
«Для зручнасці гараджан можна будзе скарыстацца паслугай завострывання канькоў. На катку інструктары падзеляцца сакрэтамі майстэрства і дапамогуць кожнаму адчуць магію зімовага катання», — расказалі ў гарвыканкаме.
І гэта толькі адзін з навагодніх сюрпрызаў для гараджан. Новае ўбранне сёлета набудзе і цэнтральная набярэжная ў Гомелі. Усё — для святочнага настрою і незабыўных момантаў перад самым чароўным перыядам у годзе.
Звязда, 20 лістапада 2024