https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Апошнім часам дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі кардынальна змянілі сваю работу і дастойна трымаюць удар


Такое меркаванне выказаў старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант на рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы сацыяльнай палітыкі і ідэалогіі» ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі.
«Аб ролі журналістаў у забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі вельмі шмат апошнім часам гавораць. Ужо нагнаў аскому выраз, што мы жывём у эпоху інфармацыйнай вайны, але гэта адпавядае рэчаіснасці. Нашы заходнія былыя партнёры выдзяляюць вялікія грошы нібы на развіццё дэмакратыі ў Беларусі, на самай справе — на барацьбу з дзяржаўнай уладай у нашай краіне. Іншае пытанне, куды гэтыя грошы дзяваюцца. Ёсць падазрэнне, што большай часткай яны раскрадаюцца, што нядрэнна для нас, але ўсё роўна нам трэба быць напагатове. Вядома, апошнім часам дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі кардынальна змянілі сваю работу. Я лічу абсалютна правільным, што мы да гэтага так не працавалі, таму што час не дыктаваў, не было ў гэтым ніякага сэнсу. Цяпер мы хутка перастроіліся, я думаю, што мы дастойна трымаем удар», — сказаў Іван Эйсмант.

Ён адзначыў, што тая агрэсія, якая развязана ў інфармацыйным плане ў адносінах да Беларусі, беспрэцэдэнтная. «Няшмат краін у свеце знаходзяцца пад такім націскам калектыўнага Захаду. На гэта кінуты ўсе сілы, чалавечыя і фінансавыя рэсурсы. Нам трэба працаваць усім разам, сістэмна, выпрацоўваць нейкую стратэгію адказу ў больш як 90 працэнтах выпадкаў на адкрытую хлусню. Для гэтага і праводзяцца такія мерапрыемствы, каб мы маглі зверыць гадзіннікі. Ад навукоўцаў мы чакаем канцэптуальнай навуковай ацэнкі таго, што адбываецца, выпрацоўку рэкамендацый, каб мы маглі гэтым скарыстацца», — дадаў кіраўнік.

IV Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы сацыяльнай палітыкі і ідэалогіі» прысвечана 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі. Яе ўдзельнікамі сталі першы намеснік міністра аховы здароўя Юрый Горбіч, першы сакратар ЦК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Аляксандр Лук’янаў, старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская.

Звязда, 18 снежня 2024
 
Дата публикации:18.12.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:92
 
Ключевые слова:
СМИ Экспорт демократии Информационная война Идеология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме