https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 19 снежня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста пяцьдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 12 дзён.
Якія падзеі адбыліся 19 снежня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 19 снежня

У 1890 годзе ў Пецярбургу ў Марыінскім тэатры прайшла прэм’ера "Пікавай дамы" П.І.Чайкоўскага.
У 2010 годзе прайшлі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.

Хто нарадзіўся 19 снежня

1934 год: Аляксей Мікуліч, беларускі антраполаг.
1936 год: Мікалай Чырык, дыктар Беларускага Радыё, Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.
1946 год: Ларыса Кустова, беларуская архітэктар.

Таксама сёння нарадзіліся французская спявачка Эдзіт Піяф і англійскі акцёр Ральф Рычардсан.

19 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Мікалая Цудатворца.
Реклама

У народзе з гэтага дня пачыналася сватанне. Тыя, хто марыў узяцца шлюбам, маліліся Мікалаю Цудатворцу. Таксама яму маліліся аб удачы ў рабоце, здароў`і і шчасці.

На Мікалая ладзілі ярмаркі і гулянні. Лічылася таксама, што калі вы з кім-небудзь пасварыліся, у гэты дзень абавязкова трэба памірыцца.

Калі да 19 снежня зіма была марозная, пасля гэтага дня пачыналася адліга. Колькі на Мікалая выпала снегу, столькі будзе і травы вясной.

Sputnik, 19 снежня 2024
 
Дата публикации:19.12.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:33
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Декабрь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме