https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінчук таемна сачыў за былой жонкай


Пракуратура Першамайскага раёна Мінска накіравала ў суд крымінальную справу ў адносінах 42-гадовага жыхара сталіцы.
Мужчына абвінавачваецца ў наўмысным незаконным зборы і распаўсюджванні інфармацыі аб прыватным жыцці сваёй былой жонкі, што пацягнула істотную шкоду яе правам і інтарэсам. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

Па дадзеных следства, абвінавачаны з ліпеня па верасень 2024 года з рэўнасці і помсты таемна вёў відэаназіранне за сваёй былой жонкай у яе дома. Для гэтага ён устанавіў мабільны тэлефон з дадаткам для відэазапісу на люстру ў адным з пакояў. Атрыманыя матэрыялы ён распаўсюдзіў праз месенджары — перадаў сваякам экс-жонкі, уключаючы яе маці. Мужчына спрабаваў такім чынам прадэманстраваць амаральны, на яго думку, лад жыцця былой жонкі.

На этапе следства ён віну не прызнаў. Мужчына заявіў, што ўстанавіў камеру дзеля таго, каб мець зносіны з сынам, і не бачыў у сваіх дзеяннях парушэнняў.

У пракуратуры пацвердзілі абгрунтаванасць абвінавачанняў і дастатковасць доказаў. Справа кваліфікавана па ч. 1 і ч. 2 ст. 203-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — незаконныя збор і распаўсюджванне інфармацыі аб прыватным жыцці без згоды.

Мужчына знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Звязда, 27 снежня 2024
 
Дата публикации:27.12.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:43
 
Ключевые слова:
Личная жизнь Сбор информации Криминал Соцсети
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме