Арганізатары акцыі, якая сёлета праходзіць ужо дзявяты раз, імкнуцца падарыць да Раства Хрыстова радасць і клопат дзецям з хоспісаў і дамоў дзіцяці з паліятыўнымі палатамі. Да добрай справы могуць далучыцца ўсе ахвочыя.
На Калядныя святы, з 7 па 19 студзеня, валанцёры будуць развозіць падарункі па ўсёй краіне. Пры жаданні дарыльшчыкі могуць адправіцца з арганізатарамі або аказаць аўтадапамогу для дастаўкі падарункаў у розныя гарады Беларусі.
Акцыю праводзіць добраахвотніцкі рух сталічнай парафіі храма ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» пры падтрымцы Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай праваслаўнай царкве.
Звязда, 5 студзеня 2025