https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў роты ганаровай варты каменданцкага батальёна Мінскай ваеннай камендатуры з 30-годдзем з дня яе ўтварэння


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У найкарацейшы тэрмін пасля свайго стварэння рота ганаровай варты стала элітным падраздзяленнем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, служба у якім асабліва ганаровая, але ў той жа час і адказная", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяпер рота з`яўляецца нязменным удзельнікам усіх афіцыйных цырымоній, дзяржаўных і значных грамадска-палітычных мерапрыемстваў. Традыцыйнымі сталі плац-канцэрты падраздзялення на парадах у азнаменаванне Дня Перамогі і Дня Незалежнасці Беларусі, якія цёпла прымаюцца і падтрымліваюцца гледачамі. Дзякуючы ўдзелу ў розных міжнародных мерапрыемствах унікальны калектыў добра вядомы далёка за межамі краіны і з`яўляецца візітнай карткай Беларусі і яе Узброеных Сіл.

"Перакананы, што вы і ў далейшым будзеце нашай гордасцю, узорам працавітасці, патрыятызму, адданасці воінскаму абавязку і прысязе", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў асабоваму складу і ветэранам роты ганаровай варты моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў у службе на карысць роднай Беларусі.

17 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.02.2025
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:83
 
Ключевые слова:
Вооружённые силы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме