https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 27 лютага 2025 года


Гэты дзень з`яўляецца пяцьдзясят восьмым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 307 дзён.
Якія падзеі адбыліся 27 лютага і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 27 лютага

У 1612 годзе пачалася дзейнасць друкарні ў Любчы.
У 1919 годзе адбылося стварэнне Літоўска-Беларускай ССР.

Хто нарадзіўся 27 лютага

1667 год: Людвіка Караліна Радзівіл, рэлігійная дзяячка, мецэнатка.
1734 год: Караль Станіслаў Радзівіл "Пане Каханку".
1903 год: Міхась Явар, беларускі паэт.
1906 год: Рыта Млодак, беларуская оперная спявачка, народная артыстка Беларусі.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік Джон Стэйнбек, амерыканскі драматург Ірвін Шоу і амерыканская актрыса Элізабет Тэйлар.

27 лютага ў народным календары

Палова Маслянічнага тыдня. У чацвер усялякая праца спынялася, бо прыходзіў час Шырокай Масленкі. Хлопцы запрагалі коней у сані, якія ўпрыгожвалі званочкамі і стужкамі розных колераў, каб весялей было пракаціцца па вёсцы, усе спявалі маслянічныя песні, таксама ладзілся кулачныя баі.

Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Кірыла, які разам з братам Мяфодыям перавёў Евангелле с грэчаскай мовы на старажытнаславянскую.

Лічылася, што калі ў гэты дзень яшчэ трымаецца снег, гэта добра для глебы і робіць яе больш урадлівай. Добрае надвор`е прадвяшчала невялікае пахаладанне. Калі дзень сонечны, зіма яшчэ затрымаецца, але лета затое будзе цёплае. У прыватнасці, якое надвор`е на Кірыла, такі будзе і жнівень.

Sputnik, 27 лютага 2025
 
Дата публикации:27.02.2025
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:25
 
Ключевые слова:
Февраль Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме