Якія падзеі адбыліся 16 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 16 сакавіка
У 1919 годзе ў Гродне выйшаў першы нумар газеты "Бацькаўшчына".
Хто нарадзіўся 16 сакавіка
1890 год: Саламон Міхоэлс, савецкі яўрэйскі тэатральны акцёр і рэжысёр.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі фізік Георг Ом і італьянскі кінарэжысёр Бернарда Берталучы.
16 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Еўтропія, Клеоніка і Васіліска.
У народзе кажуць: "Еўтропій снег топіць". У гэты дзень асабліва адчуваецца надыход вясны.
Калі птушкі купаюцца ў снезе, надвор`е будзе добрае. Гусі ляцяць высока – будзе паводка, нізка – калі растане снег, вады будзе мала.
Sputnik, 16 сакавіка 2025