https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 18 сакавіка 2025 года


Гэты дзень з`яўляецца семдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 288 дзён.
Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень Унутраных войск. Якія яшчэ падзеі адбыліся 18 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 18 сакавіка

У 1921 годзе быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор паміж Польшчай і Савецкай Расіяй.
У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Іранам.

Хто нарадзіўся 18 сакавіка

1903 год: Вера Малькова, беларуская спявачка, народны артыст БССР.
1924 год: Васіль Бяляўскі, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся французскі паэт Стэфан Малармэ і французскі пісьменнік і рэжысёр Люк Бесон.

18 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Конана Ісаўрыйскага і Конана Градара.

Імя святога ў народзе асацыявалася са словам града і гарод. Вяскоўцы высявалі насенне, якое не баіцца магчымых замаразкаў.
Калі гракі селі на гнёзды, праз тры тыдні можна пачынаць сяўбу. Убачыць мыш у доме або на полі – да неўраджаю.

Sputnik, 18 сакавіка 2025
 
Дата публикации:18.03.2025
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:45
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Март
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме