https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


22 сакавіка ў Беларусі стартуе акцыя «За бяспеку разам»


Мэта міжведамаснага мерапрыемства — прадухіленне гібелі людзей ад пажараў і іншых знешніх прычын.
Акцэнт у ходзе акцыі будзе рабіцца на абследаванні супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. З імі правядуць тлумачальную работу аб важнасці выканання правілаў пажарнай бяспекі. Акрамя таго, грамадзян праінфармуюць аб агчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг.

Увага — пажылым і праблемным

Як сведчыць статыстыка, пераважнай прычынай гібелі людзей ад пажараў у жыллі з’яўляюцца бестурботныя, неасцярожныя дзеянні грамадзян, няведанне правіл бяспекі або свядомае грэбаванне імі. Па стане на 16 сакавіка 2025 года ў Беларусі адбыўся 1631 пажар, што на 32,9 % больш у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. У жылым фондзе зарэгістравана 78,8 % узгаранняў ад агульнай колькасці пажараў.

Па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём адбылося 557 пажараў, 300 з іх — з-за непатушанай цыгарэты. З-за парушэння правілаў уладкавання і эксплуатацыі печаў, цеплагенерацыйных агрэгатаў і прылад адбыліся 454 пажары, з-за парушэння правілаў уладкавання і эксплуатацыі электрасетак, электраабсталявання — 412 пажараў. З пачатку года на пажарах загінулі 187 чалавек, у тым ліку дзіця.

Як адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Турчын, падчас правядзення акцыі ратавальнікі дапамогуць людзям прывесці ў пажарабяспечны стан сваё жыллё, нагадаюць аб элементарных правілах, выкананне якіх дазволіць папярэдзіць бяду. У сваю чаргу супрацоўнікі МНС звяртаюцца да дзяцей пажылых бацькоў, асабліва тых, хто пражывае ў сельскай мясцовасці: дапамажыце сваім родным прывесці жыллё ў пажарабяспечны стан.

«Рэкамендуем устанавіць у домаўладаннях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі (АПА), — канкрэтызуе Дзмітрый Турчын. — Гэтае простае ўстройства штогод ратуе шмат жыццяў. Пачынаючы з 2022 года больш як 2700 чалавек выратаваліся з дапамогай АПА. І гэта толькі тыя выпадкі, якія даходзяць да МНС».

Па словах намесніка начальніка ўпраўлення — начальніка аддзела арганізацыі работы ўчастковых інспектараў міліцыі ўпраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Міхаіла Жыльцова, органы ўнутраных спраў падчас акцыі зробяць акцэнт на сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Акрамя таго, у поле зроку міліцыянераў трапяць пажылыя людзі, якія пражываюць з асобамі, што вядуць асацыяльны лад жыцця, а таксама грамадзяне, жыллё якіх рэгулярна выкарыстоўваецца для ўжывання спіртных напояў.

«Менавіта такая сацыяльная праблема, як п’янства, нараджае шмат іншых праблем: злачыннасць і пажары, — удакладніў прадстаўнік міліцэйскага ведамства. — Паспрабуем пераканаць гэтых грамадзян адмовіцца ад згубнай звычкі. Калі не атрымаецца, у нашым арсенале ёсць і іншыя дзейсныя меры.

Электрычнасць і газ — пад кантролем

Як звярнуў увагу намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер Дзяржэнергагазнагляду Аляксандр Гулевіч, у вясенне-летні сезон павышаецца рызыка ўзнікнення электратраўматызму і пажараў, якія маюць электрычную прыроду паходжання. Яны звязаны і з эксплуатацыяй электрычнага абсталявання ў перыяд завяршэння ацяпляльнага сезона, правядзеннем палявых работ з габарытнай тэхнікай, ажыццяўленнем рыбнай лоўлі ў ахоўных зонах паветраных ліній электраперадачы, эксплуатацыяй электраабсталявання на прысядзібных участках.

«У 2024 годзе ў краіне быў зафіксаваны 41 выпадак электратраўматызму, 26 чалавек пры гэтым загінулі, — праінфармаваў прадстаўнік Мінэнерга. — Летась адбылося 12 аварый і няшчасных выпадкаў, якія пераважна звязаны з невыкананнем грамадзянамі правіл карыстання газам у побыце, у выніку якіх мелі месца пажары, апёкі і атручванні чадным газам. З 16 пацярпелых тры чалавекі загінулі. Пазбегнуць падобных наступстваў дазваляе правядзенне перыядычнага тэхнічнага абслугоўвання газаправода і газавага абсталявання. Акрамя таго, неабходна ўдзяляць асаблівую ўвагу тэхнічнаму стану дымавых і вентыляцыйных каналаў у жылых дамах з ацяпляльным і вадагрэйным газавыкарыстоўвальным абсталяваннем».

Павысіць узровень бяспекі дазволіць устаноўка ў памяшканні з газавым абсталяваннем сігналізатара газу, які своечасова паведаміць аб уцечцы.

Вераніка Канюта
Звязда, 21 сакавіка 2025
 
Дата публикации:21.03.2025
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:55
 
Ключевые слова:
Акция Безопасность Пожары Электричество Травматизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме