«Вы выбралі для сябе няпростыя, але вельмі важныя і патрэбныя сферы дзейнасці. Ад вашай работы шмат у чым залежыць якасць жыцця, зручнасць і штодзённы камфорт кожнага чалавека. Шмат у чым дзякуючы вам паспяхова рэалізуецца Дзяржаўная праграма «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе», у аснове якой — забеспячэнне якаснай пітной вадой, капітальны рамонт дамоў, рэканструкцыя дваровых тэрыторый, удасканаленне абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі, азеляненне населеных пунктаў і іншыя значныя праекты», — гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт выказаў удзячнасць вялікаму калектыву галіны за самааддачу і адданасць справе, адрасаваў цёплыя словы ветэранам, чыя шматгадовая праца служыць добрым прыкладам для моладзі.
«Упэўнены, веды і высокі прафесіяналізм дапамогуць дасягнуць усіх намечаных мэт», — падкрэсліў беларускі лідар.
Усім работнікам галіны Аляксандр Лукашэнка пажадаў здароўя, шчасця, увасаблення самых смелых планаў і прагрэсіўных ідэй у імя працвітання роднай Беларусі.
Звязда, 23 сакавіка 2025