Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў краіне ніхто не забараняе георгіеўскія стужачкі.
Аб гэтым беларускі лідар сказаў на перагаворах з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным у Валгаградзе.
Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі акрамя шэсця "Бессмертного полка", падчас якога выкарыстоўваюць георгіеўскую стужку ў якасці сімвала, кожны год на 9 Мая праводзіцца акцыя "Беларусь памятае". Па яго словах, гэтая акцыя праводзіцца па ініцыятыве беларускай моладзі.
"Але моладзь паралельна з георгіеўскімі стужачкамі і шэсцем палка (выступіла з ініцыятывай праводзіць) "Беларусь памятае". І ніхто не забараняе ні ў якім разе георгіеўскія стужачкі", - сказаў Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі таксама адзначыў, што ён пацікавіўся гісторыяй георгіеўскай стужкі, назваўшы яе "своеасаблівай".
Пры гэтым ён падкрэсліў, што не бачыць "нічога дрэннага ў тым", што хтосьці выкарыстоўвае георгіеўскую стужку, а хтосьці сімволіку акцыі "Беларусь памятае".
"Разам ідуць. Ніхто там нічога не дзеліць. Ну, камусьці ж трэба пашумець", - сказаў Лукашэнка.
Агульная будучыня
У сваю чаргу прэзідэнт Пуцін сказаў, што галоўнае – не сімвалы, а агульная гісторыя.
"Я не вельмі нават разумею, пра што вы сказалі ў дачыненні да георгіеўскай стужкі, але здагадваюся, што гэта можа быць", - сказаў ён.
Пры гэтым ён падкрэсліў, сімвалы могуць быць розныя, галоўнае, што гісторыя ў дзвюх краін агульная.
"А за гэтымі сімваламі стаіць наша агульная гісторыя, наша сучаснасць і наша будучыня. А яна ў нас агульная", - сказаў на заканчэнне Пуцін.
Мінск, 29 красавіка 2025
Sputnik
Sputnik