У гэты дзень праваслаўныя святкуюць Купалле. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 7 ліпеня
У 1864 годзе была адкрыта Маладзечанская настаўніцкая семінарыя.
У 1992 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Уругваем.
У 2007 годзе была афіцыйна зарэгістравана Віцебская аматарская астранамічная абсерваторыя.
Хто нарадзіўся 7 ліпеня
1796: Ян Чачот, беларускі і польскі паэт.
1882: Янка Купала, класік беларускай літаратуры.
Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі дырыжор і кампазітар Густаў Малер і французскі мадэльер П`ер Кардэн.
7 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць дзень нараджэянна Іаана Хрысціцеля. У народным календары гэты дзень вядомы як Іван Купала – працягваецца святкаванне Купалля, якое пачалося ў ноч з 6 на 7 ліпеня.
Раніцай 7 ліпеня дзяўчыны хадзілі ўмывацца расой, таму што лічылася, што так атрымаецца захаваць прыгажосць. Таксама купаліся ў рацэ, каб змыць усё дрэннае і пазбавіцца ад нядугаў.
Калі на Івана Купалу шоў дождж, гэта значыла, што праз тыдзень настане цёплае і яснае надвор`е. Калі на небе шмат зорак, будзе добры ўраджай грыбоў, а вось навальніца сведчыла пра дрэнны ўраджай лясных арэхаў.
Sputnik, 7 ліпеня 2022