Здымкі павінны пачацца 11 ліпеня. Імі будзе займацца кампанія, якая здымае дакументальныя фільмы пра архітэктурныя шэдэўры для паказу на федэральным тэлеканале "Расія-Культура". Адзін з выпускаў будзе прысвечаны гісторыі і архітэктуры палаца ў Косаве.
"Гэта знакавы турыстычны аб`ект для нашага рэгіёна. Сёлета яго наведалі 33 тыс. чалавек. У мінулым годзе за шэсць месяцаў у палацы пабывалі 25 тыс. гасцей. Асаблівасць у тым, што ў Косаве турысты атрымліваюць не толькі экскурсійныя паслугі па палацы і музеі-сядзібе Тадэвуша Касцюшкі. Таксама там ёсць гасцініца і рэстаран. Паказ фільма для расійскай аўдыторыі прыцягне дадатковую ўвагу да нашай славутасці", - упэўнена Алена Космач.
Рэстаўрацыя былой рэзідэнцыі Пуслоўскіх пачалася ў 2008 годзе. Праз дзевяць гадоў там адкрылі музейную экспазіцыю. У пяці залах на першым паверсе прадстаўлены прадметы, якія расказваюць пра Косава і наваколле, род Пуслоўскіх, знойдзеныя ў час археалагічных раскопак экспанаты. На другім паверсе цяпер прадаўжаецца рэстаўрацыя. Там аднаўляюць інтэр`еры гасцінай, бальнай залы ў стылі неаготыкі, агляднай пляцоўкі.
Лёс палаца, які называюць архітэктурнай жамчужынай Беларусі, трагічны. У канцы XIX стагоддзя ён імкліва пераходзіў ад аднаго ўладальніка да другога, пакуль не быў адпісаны ў дзяржаўную казну. У гады Першай сусветнай вайны замак быў разрабаваны, у 1944 годзе ў час аперацыі "Баграціён" яго падпалілі. Паводле слоў відавочцаў, пажар доўжыўся каля дзесяці дзён.
З моманту адкрыцця для наведвальнікаў палац увайшоў у топ-3 славутых мясцін Брэсцкай вобласці нараўне з Брэсцкай крэпасцю і Белавежскай пушчай.
7 ліпеня 2022, Брэст
БЕЛТА
З моманту адкрыцця для наведвальнікаў палац увайшоў у топ-3 славутых мясцін Брэсцкай вобласці нараўне з Брэсцкай крэпасцю і Белавежскай пушчай.
7 ліпеня 2022, Брэст
БЕЛТА