https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У сучасных рэаліях важна захоўваць гістарычную праўду і народную памяць


Аб гэтым заявіла на закрыцці восьмай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
"У сучасных рэаліях асабліва важна прымаць усе неабходныя меры па патрыятычным выхаванні беларускага грамадства, захаванні гістарычнай праўды і нашай народнай памяці, цэнтральнае месца ў якой займаюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны, - сказала Наталля Качанава. - У сувязі з гэтым бачыцца важным ініцыяванне і правядзенне маштабных мерапрыемстваў па гістарычнай праблематыцы, такіх як, напрыклад, міжнародная парламенцкая канферэнцыя "Вялікая Перамога, здабытая адзінствам" або круглы стол "Беларусь - наш агульны дом: адзінства нацый і пакаленняў" у рамках фестывалю нацыянальных культур".

Несумненна, гэтыя добрыя пачаткі павінны ўзбагаціць парламенцкія традыцыі па рэалізацыі ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці, падкрэсліла спікер.

"Ужо сёння мы павінны пісаць праўдзівую гісторыю сучаснай Беларусі. Кожны раз трэба думаць і супастаўляць свае дзеянні з учынкамі тых людзей, якія ішлі абараняць сваю краіну, разумеючы, што памруць, але не здаваліся", - дадала Наталля Качанава.

30 чэрвеня 2022, Гродна
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.06.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:878
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война Патриотизм Суверенитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме