"Ідэі пераемнасці пакаленняў, павагі да подзвігу пераможцаў, адказнасці перад народам і гісторыяй мы, беларусы, паклалі ў аснову нашай дзяржаўнай ідэалогіі, падабаецца гэта камусьці за акіянам ці не. І нам, вядома, горка бачыць, як асобныя народы, што зведалі боль страт блізкіх, якія ўнеслі ўклад у разгром нацызму, сёння здраджваюць свайму мінуламу, каб дагадзіць уладным людзям", - сказаў Ігар Сергяенка.
"У Беларусі памяць аб агульнай Перамозе - частка нацыянальнай ідэі, фундамент дзяржаўнасці і грамадзянскай згоды. У нашым грамадстве няма месца калабарацыянізму, праявам нацыяналізму і ксенафобіі, - дадаў кіраўнік Адміністрацыі. - Гэта выпакутаваны беларусамі імунітэт".
Ігар Сергяенка нагадаў, што ў мэтах недапушчэння скажэння гістарычнай праўды распараджэннем кіраўніка дзяржавы створаны Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Ігар Сергяенка таксама зачытаў прывітанне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам міжнароднай парламенцкай канферэнцыі.
"Мы, наследнікі пераможцаў - азербайджанцы і малдаване, беларусы і грузіны, армяне і казахі, украінцы і кіргізы, рускія і ўзбекі, таджыкі і туркмены, прадстаўнікі ўсіх нацыянальнасцей некалі адзінай краіны, адстаялі ў Вялікай Айчыннай вайне права на жыццё, свабоду і чалавечую годнасць, - гаворыцца ў прывітанні. - Сёння, калі ў многіх заходніх краінах наша Перамога аб`яўлена па-за законам, масава разбураюцца помнікі вызваліцелям, героямі абвяшчаюцца забойцы і каты, мы бяром на сябе абавязацельства абараняць гістарычную памяць аб самаадданай барацьбе савецкага народа з германскімі нацыстамі, якая забрала жыцці мільёнаў нашых суайчыннікаў".
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што для беларусаў, якія страцілі ў той вайне кожнага трэцяга жыхара, усенародны подзвіг з`яўляецца неад`емнай часткай нацыянальнай ідэі. Прэзідэнт пажадаў усім удзельнікам канферэнцыі плённай працы, здароўя, міру і дабра.
15 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
15 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА