https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Для якаснай работы з моладдзю неабходна ствараць новыя формы ўзаемадзеяння


Такое меркаванне выказаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк у час першага пасяджэння Студэнцкай лігі маладых аналітыкаў, якое прайшло ў Магілёўскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы.
"Для якаснай работы з моладдзю неабходна ствараць новыя формы ўзаемадзеяння. Праект, які пачаў працаваць у Магілёве, - добры прыклад і стартавая пляцоўка ў Магілёўскай вобласці для падрыхтоўкі будучых аналітыкаў. Такіх людзей трэба знаходзіць на этапе атрымання імі вышэйшай адукацыі, паколькі аналітык - гэта чалавек, здольны атрымаць інфармацыю, сістэматызаваць, прааналізаваць яе і выдаць нейкі аб`ектыўны рэзультат, - сказаў ён. - Радуе, што такія сустрэчы будуць адкрытымі. Цяпер выбралі некалькі чалавек для старту гэтага праекта. Але я ўпэўнены, што ў ВНУ нашага рэгіёна яшчэ шмат адораных, разумных і таленавітых маладых людзей. Калі нехта з іх зацікавіцца гэтай работай, яму будуць тут рады. А для з`яўлення цікавасці ў моладзі неабходна рабіць запатрабаваны сучасны і якасны адукацыйны прадукт".

З`яўленне ў Магілёве Студэнцкай лігі маладых аналітыкаў абумоўлена патрабаваннем часу. "Мы бачым, што прывычная для ўсіх прымаўка "Хто валодае інфармацыяй, той валодае светам", трансфармавалася ў варыянт "Хто кіруе інфармацыяй, той кіруе сусветнымі працэсамі". Важна дапамагчы моладзі разабрацца ў бурным патоку навін, фактаў і тэндэнцый. Цяпер ідуць працэсы ўплыву на свядомасць людзей: на гэта працуюць цэлыя інстытуты, ствараюцца цэлыя фэйкавыя фабрыкі. Яскравы прыклад - сітуацыя ва Украіне. Вельмі важна растлумачыць маладым людзям працэсы, якія адбываюцца, навучыць моладзь думаць, а галоўнае, аналізаваць, што адбываецца вакол, атрымліваць інфармацыю з розных крыніц і супастаўляць факты", - адзначыў у час сустрэчы начальнік аддзялення па Магілёўскай вобласці Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Корапаў.

Пасяджэнне праходзіла ў фармаце дыялогавай пляцоўкі. Студэнты расказалі пра сябе і свае захапленні, а пасля эксперты абмяркоўвалі з імі розныя пытанні: дзе моладзь чытае актуальныя сусветныя і беларускія навіны, ці правераныя гэтыя крыніцы, як падыходзяць да фармавання свайго інфаполя. Акрамя гэтага, ім расказалі аб БІСД, рабоце, якая праводзіцца ў Магілёве ў сферы моладзевай палітыкі і рэалізацыі ініцыятыў моладзі, аб тым, як фармуецца работа ідэалагічнай вертыкалі рэгіёна.

Як адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка, уменне аналізаваць сітуацыю - неабходны навык для жыцця ў сучасным свеце.

"Чаму адбыліся ў Беларусі падзеі 2020 года, а потым падобныя сітуацыі складваліся і ў іншых краінах? Таму што ў большасці людзей ужо сфармавалася кліпавае мысленне: мы атрымалі нейкую інфармацыю, не праверылі і не прааналізавалі яе, а потым перадалі іншаму, той - іншаму і так па ланцужку. І не факт, што ў гэтай інфармацыі былі дакладныя звесткі, а мы яе прынялі ўжо за праўду, - адзначыла яна. - Такія праекты, як Студэнцкая ліга маладых аналітыкаў, цяпер неабходны. Атрыманыя тут веды спатрэбяцца кожнаму з вас для прыняцця правільных і ўзважаных рашэнняў, для ўмення аналізаваць розныя сітуацыі, знаходзіць разумныя шляхі вырашэння праблемных пытанняў".

Удзельнікамі сустрэчы сталі памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, начальнік аддзялення па Магілёўскай вобласці Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Корапаў, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Алег Пішчанка, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Сталярова, лепшыя студэнты магілёўскіх ВНУ, вядучыя аналітыкі рэгіёна - усяго каля 20 чалавек. Паводле планаў арганізатараў, такія сустрэчы ўжо ў бліжэйшай будучыні будуць праходзіць у рэгіёне пастаянна.

1 чэрвеня 2022, Магілёў
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.06.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:948
 
Ключевые слова:
Идеология Информационная война Аналитика Молодёжь Магілёўшчына
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме