Мэта конкурсу — пошук найбольш выразнага вобразнага рашэння, якое сродкамі манументальнага мастацтва адлюструе трагічныя падзеі, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Памятны знак павінен стаць сімвалам трагедыі беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і выкананы ў лепшых традыцыях нацыянальнага манументальнага мастацтва.
Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары ці аўтарскія калектывы з скульптараў і архітэктараў.
Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца да 1 жніўня 2022 года ўключна па адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, оф. 801, нумар кантактнага тэлефона +375 17 203 95 91.
Матэрыялы конкурсу будуць разгледжаны не пазней 20 жніўня 2022 года. Журы ацэніць прафесійны ўзровень і выкарыстанне арыгінальнага рашэння.
Прадугледжана і матэрыяльнае ўзнагароджанне удзельнікаў:
1-е месца — 100 базавых велічынь;
2-е месца — 80 базавых велічынь;
3-е месца — 50 базавых велічынь.
Ксенія Дабрабыт
Звязда, 2 чэрвеня 2022
Звязда, 2 чэрвеня 2022