https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кнігу "Сёстры Хатыні" па праекце газеты "Гродзенская праўда" прэзентавалі ў Гродне


Кнігу "Сёстры Хатыні" па праекце газеты "Гродзенская праўда", прысвечанаму спаленым у гады вайны вёскам Гродзенскай вобласці, прэзентавалі ў абласным цэнтры.
"Работа над праектам "Сёстры Хатыні" стартавала пасля ўзбуджэння Генеральнай пракуратурай крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час. Да справы падключыліся лепшыя журналісты рэдакцыі, мясцовыя краязнаўцы, работнікі музеяў, ідэолагі. Яны расказалі аб уласнай рабоце па захаванні гістарычнай памяці, падзяліліся ўспамінамі землякоў жыхароў вогненных вёсак", - расказала галоўны рэдактар газеты Лілія Навіцкая.

Журналісцкую ідэю падтрымала пракуратура Гродзенскай вобласці, дзякуючы чаму ў публікацыях з`явіліся ўнікальныя факты, выяўленыя ў ходзе расследавання, якія ў "Гродзенскай праўдзе" былі апублікаваны ўпершыню. Гэта дакументы ваеннага і пасляваеннага часу, запісаныя пракурорамі ўспаміны відавочцаў, сваякоў, дзяцей, унукаў і праўнукаў сведак тых страшных падзей. Гродзенскія журналісты ўдзялілі ўвагу ўсім раёнам, дзе былі вёскі, якія падзялілі лёс Хатыні. Такіх у рэгіёне 312.

"Гэты боль адгукаецца ў сэрцах людзей праз шмат гадоў. Прэзідэнт правільна сказаў, што ў нацызму няма нацыянальнасці. І мы не павінны забыць пра тыя жахі, каб не дапусціць іх зноў. Гэта кніга будзе выкарыстоўвацца для выхавання падрастаючага пакалення. Людзі гінулі за права жыць на сваёй зямлі, і пакуль мы будзем памятаць пра гэта, мы будзем захоўваць пільнасць і не дапусцім паўтарэння", - сказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік. Ён уручыў кнігу "Сёстры Хатыні" як памятны падарунак старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай.

"Я гаварыла не раз, што тая работа, якую правяла Генеральная пракуратура, вельмі важна. Дзякуй за гэту работу. Гэта памяць, якая павінна перадавацца з пакалення ў пакаленне. Кніга будзе захоўвацца ў музеі Савета Рэспублікі. І мы зробім стэнд, прысвечаны памяці тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны", - сказала Наталля Качанава.

3 чэрвеня 2022, Гродна
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.06.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:952
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война Нацизм Гродна Патриотизм "Сёстры Хатыни"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме