https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Гомелі, на плошчы Перамогі, — Свята Кнігі!


29 мая, у нядзелю, у горадзе на Сажы пройдзе традыцыйны кніжны фестываль # ЧИТАЙ ГОМЕЛЬ.
Заснавальнік творчага асветніцкага праекта, які ўжо рэалізуецца на працягу некалькіх гадоў, — Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І.Леніна. Сярод партнёраў і ўдзельнікаў фестываля — Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда». 

Пачатак працы на пляцоўцы на плошчы Перамогі, 22, каля абласной бібліятэкі, — а 12-й гадзіне. З мерапрыемстваў, якія рыхтуюць гаспадары свята, — літаратурны творчы калейдаскоп «Гомель — сталіца славянскіх літаратараў». А ў 13.30 пачнецца Літаратурнае свята Добрых Слоў. 

Выдавецкі дом «Звязда» прэзентацыяй «Зоркавая літаратурная плеяда» прадставіць сваіх аўтараў — членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі Ірыну Карнаухаву, Іну Фралову, Уладзіміра Мазго, Алену Стэльмах, Міхася Пазнякова. Яны пазнаёмяць гамяльчан і гасцей горада са сваімі новымі кнігамі, якія ўжо ёсць і ў кнігарнях краіны. 

Публіцыст, журналістка, тэатразнаўца Інэса Плескачэўская пазнаёміць са сваёй кнігай «Феномен Валянціна Елізар’ева». Унікальны расповяд пра жыццё легендарнага дзеяча беларускага мастацтва, народнага артыста СССР таксама пабачыў свету ў Выдавецкім доме «Звязда». Пра кнігу шырока пісалі ў друку, яе прэзентавалі ў розных гарадах краіны. 

Несумненна, падаецца цікавым паэтычны марафон «Студэнты свету чытаюць класікаў», які прысвечаны 140-годдзю народных песняроў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гомельская абласная бібліятэка падрыхтавала і літаратурны квэст «Па слядах вялікіх...»

Увагу гасцей фестываля, несумненна, выклічуць і кніжная выстаўка «Рознакаляровая дарога ў казку», а таксама тэматычная кніжная выстаўка «Горад старажытны над кручамі Сожа». Цікаўных бібліятэкары запрашаюць прыняць удзел у краязнаўчай віктарыне «Гомель: гісторыя і сучаснасць». З беларускімі міфамі пазнаёміць інтэрактыўная пляцоўка «У пошуках міфічных істот». 

Бібліяфілаў на фестывалі запрашаюць на прэзентацыю творчасці і ўнікальнай калекцыі рарытэтаў Аляксандра Атрушкевіча. 

Будзе працаваць літаратурная арт-кавярня, куды, канешне ж, прыйдуць і паэты-песеннікі, і кампазітары. Асобна на фестывалі вылучаны выставачны праект з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы да 140-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.

Сяргей Шычко
Звязда, 29 мая 2022
 
Дата публикации:29.05.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:875
 
Ключевые слова:
Гомель Фэст культуры Книжная выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме