https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заўсёды шчыры і гаворыць тое, што адчувае


Такім меркаваннем у праграме "Клуб рэдактараў" на тэлеканале "Беларусь 1" падзялілася дырэктар прадстаўніцтва МТРК "Мір" у Беларусі Вольга Шпілеўская.
"Людзі пачулі прамову Прэзідэнта. Ведаеце, чаму? Таму што наш Прэзідэнт, напэўна, адзіны, хто гаворыць у душу. Ён гаворыць не казённымі фразамі, не завучанымі словамі, не пафаснымі выразамі. Ён гаворыць тое, што ён адчувае. Калі чалавек гаворыць тое, што ён адчувае, ён гаворыць шчыра, ён перажывае. Вы ж бачыце, што ў яго прама знутры ўсё гэта ідзе. Яго пасылы далятаюць да многіх. Яго прамову на YouTube слухаюць і чуюць", - сказала Вольга Шпілеўская.

"Там ужо мільёны праглядаў", - нагадаў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.

Вольга Шпілеўская расказала, што ў яе жыве шмат знаёмых за межамі Беларусі, якія ўключалі прамову Прэзідэнта па некалькі разоў. "Таму што да слёз, таму што гэта падымае і гэта сапраўды ідзе ў душу. Заўважце, што наш Прэзідэнт заўсёды гаворыць пра мір. Ён заўсёды, у любой сітуацыі, заклікае да міру", - рэзюмавала яна.



14 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.05.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:899
 
Ключевые слова:
День Победы Международная политика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме