Асаблівую ўвагу кіраўнік дзяржавы звярнуў на значную колькасць удзельнікаў мерапрыемства на плошчы Перамогі. "Я назіраў за велізарным акіянам людзей і думаў аб тым, што тут не толькі наша слова і выхаванне (адыгралі сваю ролю і падахвоцілі людзей прыйсці на святочнае шэсце.). Людзі мы такія, славяне, - пакуль нас не дзеўбануць, мы ходзім расслабленыя, дабрадушныя, усё ў нас добра. І трэба было нас узварухнуць, каб вось гэты акіян людзей выліўся на вуліцы", - сказаў Прэзідэнт.
Ён падзякаваў усім, хто мае дачыненне да арганізацыі святочнага мерапрыемства на плошчы Перамогі, а таксама ўсім яго ўдзельнікам у Мінску і ўдзельнікам аналагічных мерапрыемстваў па ўсёй краіне. "Не засталося, напэўна, ні аднаго чалавека, які не выйшаў бы для таго, каб падзякаваць таму пакаленню, якое прынесла нам Перамогу. Дзякуй усім за тое, што памятаеце і прыходзіце", - заявіў беларускі лідар.
9 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
9 мая 2022, Мінск
БЕЛТА