https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Канцэпцыю мадэрнізацыі нацыянальных дзіцячых медыя распрацавалі ў БДУ


Аўтар канцэпцыі — загадчыца кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі факультэта журналістыкі ўніверсітэта Святлана Харытонава.
Навуковым кансультантам выступіў доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання Віктар Іўчанкаў. Актуальнасць навуковай работы абумоўлена неабходнасцю захавання духоўна-маральных каштоўнасцяў у дзіцячых СМІ з улікам сучасных тэндэнцый лічбавага развіцця медыяпрасторы.

Як расказалі ў прэс-службе ўніверсітэта, Святлана Харытонава вывучае дзіцячую прэсу на працягу пятнаццаці гадоў. Яе даследаванне заснавана на аналізе сотні перыядычных беларускіх выданняў для дашкольнікаў, навучэнцаў малодшага, сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Вучоны прымяняе ў сваёй навуковай рабоце якасныя і колькасныя метады тэарэтыка-журналісцкага, філалагічнага, культуралагічнага, сацыялагічнага і аксіялагічнага падыходаў. Аўтар правяла ўласнае анкетаванне дзяцей, таксама яна выкарыстоўвала даныя афіцыйнай статыстыкі і сацыялагічных даследаванняў. Атрыманыя вынікі сталі ключавымі пры распрацоўцы навукова-прыкладных рэкамендацый для развіцця дзіцячых медыя.

На думку Святланы Харытонавай, беларускія дзіцячыя СМІ важна арыентаваць на агульныя мэты па выхаванні, адукацыі, сацыялізацыі і культурнай асветы пакаленняў. Яна звяртае ўвагу на важнасць узмацнення лічбавай трансфармацыі медыясферы, выкарыстання мультымедыйных фарматаў на інтэрнэт-сайтах выданняў, развіцця сацыяльных сетак і адаптацыі лічбавых медыяплатформ для мабільных тэлефонаў.

Змястоўным назіраннем вучонага зяўляецца неадпаведнасць чаканняў дзіцячай аўдыторыі адносна прапанаванага кантэнту. Сёння юным чытачам даступна інфармацыя пераважна забаўляльнага характару. Паводле даных апытання, з іх боку адчуваецца большы запыт на матэрыялы, якія развіваюць (58,5%), потым на забаўляльныя (46,3%) і пазнавальныя (43,9%). Святлана Харытонава ўстанавіла, што колькасць медыя для дашкольнікаў удвая большая, чым для малодшых школьнікаў, і ў сем разоў пераўзыходзіць колькасць выданняў для сярэдніх і старэйшых школьнікаў.

Сабраны і сістэматызаваны ёй матэрыял ужо выкарыстоўваецца на факультэце журналістыкі БДУ пры падрыхтоўцы спецыялістаў у сферы журналістыкі і медыякамунікацый, а вынікі даследавання рэкамендаваны да прымянення ў вытворчым працэсе рэдакцый айчынных дзіцячых медыя.

Трэба дадаць, што на распрацоўку канцэпцыі мадэрнізацыі нацыянальных дзіцячых медыя Святлане Харытонавай быў выдзелены Грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне навукі на 2022 год.

Надзея Нікалаева
Звязда, 13 траўня 2022
 
Дата публикации:13.05.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:914
 
Ключевые слова:
Медиапространство Модернизация Детский контент Цифровизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме