https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фестываль дзіцячай кнігі пройдзе 2 чэрвеня


На пачатку чэрвеня на сядзібе Дзяржаўнага літаратурнага мемарыяльнага музея Якуба Коласа пройдзе фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды».
Абмеркаванню гэтай падзеі была прысвечана сустрэча ў офісе Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк горада Мінска. Мяркуецца, што арганізатарамі фестываля выступяць Саюз пісьменнікаў Беларусі, Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк горада Мінска, кнігарня «Акадэмкніга», Дзяржаўны літаратурны мемарыяльны музей Якуба Коласа і Выдавецкі дом «Звязда». 

На сустрэчу з юнымі чытачамі — вучнямі малодшых і сярэдніх класаў агульнаадукацыйных школ прыйдуць пісьменнікі, якія добра зарэкамендавалі сябе ў беларускай дзіцячай літаратуры: паэт Міхась Пазнякоў, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня секцыі дзіцячай літаратуры празаік Алена Стэльмах, пісьменнікі Уладзімір Мазго, Жанна Міус, Кацярына Хадасевіч-Лісавая, іншыя аўтары, якія раскажуць пра сваю творчасць, выступяць у ролі і настаўнікаў-дарадцаў і сяброў, з якімі можна і гульні наладзіць, у якіх і пэўныя парады можна атрымаць. 

Удзельнікаў фестывалю чакаюць таксама адмысловыя квэсты, розныя гульні, а таксама — знаёмства з Коласаўскім музеем, з жыццём і творчасцю народнага песняра Беларусі Якуба Коласа, 140 гадоў з дня нараджэння якога краіна будзе адзначаць у лістападзе 2022 года. 

Сяргей Шычко
Звязда, 5 траўня 2022
 
Дата публикации:05.05.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:825
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Детская литература Музей Якуба Коласа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме