https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ордэнам Маці ўзнагароджаны 73 жыхаркі Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 157 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. Сярод іх работніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, будаўнічай галіны, праваахоўнага блока, аб`ектаў гандлю, устаноў адукацыі і аховы здароўя, культуры, індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных - палявод ААТ "Радастаўскі" Драгічынскага раёна Ірына Федас, галоўны бухгалтар ЗАТ "РДФпластык-індастрыз" Лаліта Філіпава, правізар-рэцэптар Гомельскага гандлёва-вытворчага РУП "Фармацыя" Наталля Лазарчук, лабарант аддзела тэхнічнага кантролю ААТ "Гродна Азот" Алія Ганчарова, урач станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы Вольга Шастак, повар сярэдняй школы нумар 1 гарадскога пасёлка Хоцімск Таццяна Сілічэнка.

Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 73 жыхаркі Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.

27 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.04.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1485
 
Ключевые слова:
Орден Матери Награждение Демография
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме