Колькасць бежанцаў, якія пакінулі Украіну з канца лютага бягучага года, ужо перавысіла 5,3 мільёны, сведчаць дадзеныя ўпраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў.
Паводле інфармацыі ведамства, з пачатку расійскай спецыяльнай аперацыі з краіны з`ехалі 5 317 219 чалавек.
Па дадзеных ААН, да 26 красавіка звыш 2,9 мільёна грамадзян адправіліся ў Польшчу, больш за 793 тысячы - у Румынію, каля 627 тысяч - у Расію, звыш 502 тысяч - у Венгрыю.
Расійская спецаперацыя
Расія пачала ваенную аперацыю ва Украіне 24 лютага. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў яе мэтай "абарону людзей, якія на працягу васьмі гадоў падвяргаюцца здзекам, генацыду з боку кіеўскага рэжыму", а таксама "дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю Украіны".