https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэм`ера дакументальнага фільма "Дзягілеў і Стравінскі. Паядынак геніяў" адбылася ў Вялікім тэатры Беларусі


Прэм`ера дакументальнага фільма "Дзягілеў і Стравінскі. Паядынак геніяў" адбылася 29 красавіка у Міжнародны дзень танца, у Вялікім тэатры Беларусі.
"Сяргея Дзягілева і Ігара Стравінскага аб`яднала любоў да балета, таму ў нас адбыўся фільм, які мы прэзентуем у Дзень танца, - сказаў прадзюсар Аляксандр Мышалаў. - Цікава, што сёння мы сабраліся ў зале імя Александроўскай, якая сваёй асобай сімвалізуе беларуска-расійскі саюз. У час эфірнага паказу фільма ў Расіі адзначаліся добрыя лічбы. Каштоўныя рэмаркі атрымалі і ад уладальнікаў правоў - сваякоў Ігара Стравінскага".

Творчы саюз Сяргея Дзягілева і Ігара Стравінскага падарыў свету выдатныя балеты ХХ стагоддзя і назаўсёды змяніў уяўленне пра гэты від мастацтва і ролю музыкі ў ім. Аднак супрацоўніцтва двух геніяў на самай справе было далёка не ідэальным і нагадвала творчую бітву, у якой зброяй выступаў іх талент.

"Шчаслівы, што паглядзеў гэты фільм. Ён не пакінуў мяне абыякавым. Добра зроблены гістарычныя і пастановачныя кадры. Мне крыху не хапіла гістарычных фактаў. Як вядома, бацька Ігара Стравінскага Фёдар Стравінскі нарадзіўся ў Беларусі, у вёсцы Новы Двор Мінскай губерні. Ён чамусьці забыты для беларусаў чалавек. Але гэта выдатны бас, якога любіла ўся Расія і міжнародная супольнасць. Дзіўна, але Дзягілеў, які зрабіў сусветнае імя, не напісаў ніводнай ноты і застаўся ў гісторыі побач са Стравінскім", - адзначыў народны артыст СССР і Беларусі Валянцін Елізар`еў. - Вядома ж, Ігару Фёдаравічу пашанцавала, што яны сустрэліся, плённа працавалі. Ён стварыў творы, якія праславілі яго Радзіму, рускае мастацтва ў сусветнай прасторы. Мне здаецца, што ў роўных долях пра Стравінскага і Дзягілева нельга ўспамінаць, хоць іх сустрэча вельмі дапамагла Ігару Фёдаравічу знайсці сябе ў гэтым свеце”.

У час прагляду фільма на экране можна ўбачыць салістаў беларускага балета: народную артыстку Беларусі Ірыну Яромкіну і заслужанага артыста Беларусі Юрыя Кавалёва. Юрый Кавалёў адзначыў, што фільм атрымаўся цудоўны. "Тут такія дэталі і тонкасці, што гэты фільм - сапраўдны скарб. Для мяне як артыста там была каштоўная фраза, што ў гэтай музыцы (Ігара Стравінскага.) ёсць усё, што трэба для ўдакладнення. У музыцы ёсць усё, што непасрэдна перадае рух і аблягчае выканаўцу яго задачу. Такі тэхнічны, але важны момант", - дадаў артыст.

Аўтар сцэнарыя дакументальнага фільма Анжаліка Новікава, рэжысёр Алёна Марціноўская.

29 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.04.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:728
 
Ключевые слова:
Балет Игорь Стравинский Беларусы ў свеце Документальное кино День танца
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме