https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 2,3 млн чалавек прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку


У рэспубліканскім суботніку, паводле даных на 12.00, прынялі ўдзел 2,345 млн чалавек. Аб гэтым паведаміў намеснік прэм`ер-міністра Ігар Петрышэнка.
"Паводле даных на 12.00, у рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел 2,345 млн чалавек. Сабрана каля Br10,6 млн. Усе гэтыя грошы будуць накіраваны на рэканструкцыю нашай святыні - мемарыяльнага комплексу "Хатынь", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, усе мерапрыемствы сённяшняга дня былі прысвечаны Году гістарычнай памяці. "Грамадзяне прымалі ўдзел у асноўным у навядзенні парадку ў мемарыяльных месцах. Гэта тое, што свята для кожнага беларуса. Важна, каб і маладое пакаленне шанавала памяць тых, хто паклаў свае галовы за незалежнасць нашай краіны", - падкрэсліў намеснік прэм`ер-міністра.

Вёску Папова Града нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ў маі 1944 года. "Да вызвалення Беларусі заставалася зусім мала часу. У асноўным тут загінулі дзеці, жанчыны і старыя, пакуль астатнія былі на палявых работах, - расказаў Ігар Петрышэнка. - Мемарыяльны комплекс, устаноўлены тут, уключаны ў турыстычны маршрут. Людзі прыязджаюць, каб пакланіцца тым, хто аддаў сваё жыццё. Мы павінны памятаць аб нашых каранях, нашых вытоках, а таксама аб тых людзях, якія былі нявінна забітыя за незалежнасць і свабоду нашай Радзімы, за наша добрае і камфортнае жыццё сёння".

Ігар Петрышэнка разам з кіраўніком урада і супрацоўнікамі апарату Саўміна працаваў у Чэрвеньскім раёне на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Папова Града", дзе ў час вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі цэлую вёску. Раман Галоўчанка заклаў тут алею з клёнаў. Побач з кожным помнікам, які сімвалізуе спалены дом, прадстаўнікі Саўміна пасадзілі рабіны.

У Беларусі 16 красавіка праходзіць рэспубліканскі суботнік. Будуць добраўпарадкаваны і прыведзены ў парадак рабочыя месцы, аб`екты і тэрыторыі населеных пунктаў, гісторыка-культурныя каштоўнасці, мемарыяльныя комплексы, месцы баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны. Пры гэтым галоўны прынцып удзелу ў рэспубліканскім суботніку - добраахвотнасць.

16 красавіка 2022, Чэрвеньскі раён
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.04.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:682
 
Ключевые слова:
Республиканский субботник Хатынь Год исторической памяти Благоустройство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме