https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Былыя вязні фашызму атрымаюць аднаразовую дапамогу да Дня Перамогі


Сёння адзначаееца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Ён заснаваны ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцлагера Бухенвальд, якое адбылося 11 красавіка 1945 года.
Як паведаміла Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у ліпені 2021 года прыняты ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з якім штогод да Дня Перамогі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і асобы, пацярпелыя ад наступстваў вайны, будуць атрымліваць матэрыяльную дапамогу. Сёлета былыя вязні фашызму атрымаюць аднаразовую дапамогу да Дня Перамогі ў памеры 750 рублёў.

«Цяпер у Беларусі пражывае каля 9 тысяч былых вязняў фашызму. Дзяржава прыкладае ўсе намаганні, каб акружыць іх клопатам і неабходнай падтрымкай. Штогод работнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва наведваюць былых вязняў фашызму, абследуюць умовы іх жыцця і пры неабходнасці аказваюць дапамогу ў сацыяльна-бытавым абслугоўванні, навядзенні парадку дома і ў двары», — расказалі ў Мінпрацы.

Асобная ўвага ўдзяляецца клопату аб здароўі былых вязняў. «Гэтай катэгорыі людзей дадзена права на першачарговае абслугоўванне ў арганізацыях аховы здароўя, першачарговую шпіталізацыю. Спецыялізаваная медыцынская дапамога ім аказваецца ў чатырох шпіталях інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны», — дадалі ў міністэрстве.

Акрамя гарантый у сферы сацыяльнага абслугоўвання і аховы здароўя, былым вязням даюцца гарантыі ў галіне пенсійнага забеспячэння. Час знаходжання ў фашысцкіх канцлагерах (гета і іншых месцах прымусовага ўтрымання) улічаны ў двайным памеры ў стаж пры налічэнні пенсіі. Да асноўных памераў пенсій устаноўлены штомесячныя даплаты ў памеры ад 130 да 185 рублёў.

На тэрыторыі БССР праводзілася планамерная палітыка знішчэння мірнага насельніцтва шляхам масавых забойстваў, ажыццяўлялася насільная дэпартацыя, ствараліся месцы прымусовага ўтрымання насельніцтва, канцэнтрацыйныя лагеры і лагеры смерці. У выніку з Беларусі ў Германію было выгнана каля 400 тысяч чалавек. Не менш за 1,4 млн чалавек было знішчана ў месцах прымусовага ўтрымання.

Звязда, 11 красавіка 2022
 
Дата публикации:11.04.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:579
 
Ключевые слова:
День Победы Концлагерь Соцзащита в Беларуси Геноцид белорусского народа Вторая мировая война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме