https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першы адкрыты фестываль-конкурс тэатральнага мастацтва «Пад купалам Тызенгаўза» стартуе ў Гродне 25 сакавіка


Такога роду фестваль праходзіць ўпершыню. Па словах арганізатараў, у Год гістарычнай памяці варта напомніць аб тых людзях, якія зрабілі важкі ўнёсак у развіцце тэатральнага мастацтва ў горадзе.
— З гродзенскім старастам Антоніем Тызенгаўзам, які жыў у ХVIII стагоддзі, звязана адкрыццё ў Гродне першага тэатра і тэатральнай школы. Зараз наша школа мастацтва носіць яго імя, — паведаміла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гэтай установы Вольга Сілюк. — А ў першым фестывалі-конкурсе мы імкнемся нагадаць аб тым, як гэта адбывалася і, магчыма, адрадзіць гэту традыцыю і надалей.

Тэатральнае свята аб’яднае больш за сто аматараў дзіцячага і маладзёжнага тэатральнага мастацтва. Юныя артысты выступяць у намінацыях «Мастацкае слова» і «Тэатральнае прадстаўленне». Удзельнікі будуць чытаць маналогі, паказваць урыўкі са спектакляў, літаратурна-музычныя і пластычныя кампазіцыі. 

— Наша мэта — падтрымка творча адораных дзяцей, развіццё іх здольнасцяў, павышэнне ўзроўню тэатральнага майстэрства, а таксама стымуляванне творчай ініцятывы педагагічных работнікаў і кіраўнікоў тэатральных калектываў, — зазначыла Вольга Сілюк.

Ацэньваць конкурс будуць вядучыя артысты гродзенскіх тэатраў і работнікі культурных устаноў. Конкурсны паказ пройдзе 26 сакавіка. Ёсць намер праводзіць фестываль раз у два гады якраз напярэдадні Міжнароднага дня тэатра, які адзначаецца 27 сакавіка. 

Маргарыта Ушкевіч
Звязда, 25 сакавіка 2022
 
Дата публикации:25.03.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:303
 
Ключевые слова:
Гродна Фэст культуры Антоний Тизенгауз Год исторической памяти
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме