«Наша літаратура заўсёды была трывалым падмуркам нацыянальнай культуры, адной з невычэрпных крыніц мудрасці, духоўнасці і самасвядомасці народа, магутным сродкам фармавання асобы грамадзяніна і патрыёта», — гаворыцца ў прывітанні.
Прэзідэнт адзначыў, што лепшыя ўзоры класічных твораў, праўдзівае, натхнёнае слова сучаснага пісьменніка сталі здабыткам культурнай спадчыны Беларусі. «Ідучы ад праўды жыцця, вы сваім талентам і актыўнай пазіцыяй самааддана служыць Радзіме, замацоўваеце пазіцыі беларусаў як высокакультурной нацыі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што з’езд СПБ вызначыць новыя магістральныя шляхі развіцця беларускай літаратуры, будзе спрыяць далейшаму ўмацаванню высокіх маральных ідэалаў і традыцыйных каштоўнасцяў, якія з’яўляюцца асновай духоўнай бяспекі грамадства.
Прэзідэнт пажадаў удзельнікам і гасцям з’езду моцнага здароўя, творчага натхнення і плённай працы на карысць Айчыны.
Звязда, 22 сакавіка 2022