Культурнае жыццё паўднёва-ўсходняга рэгіёна дапоўніць яшчэ адзін арыгінальны фестываль. Да гэтага візіткай былі харэаграфічныя, музычныя і выканальніцкія форумы. Цяпер ёсць усе шанцы і ў цыркавога.
Даты фестывалю выбраны невыпадкова. Гэта вельмі значны час цыркавой супольнасці: 17 красавіка праходзіць Міжнародны дзень цыркавога мастацтва.
Фестываль-конкурс прадугледжвае два этапы: прагляд конкурсных нумароў у анлайн-фармаце і прадстаўленне лепшых, на думку калегіі журы, на манежы Гомельскага дзяржаўнага цырка. У конкурсе ўдзельнічаюць артысты аматарскіх калектываў ад 6 да 25 гадоў. На форуме будуць прадстаўлены ўсе жанравыя віды, акрамя дрэсуры. Гэта ўся разнастайнасць напрамкаў акрабатыкі, паветранай гімнастыкі, жангліравання, клаўнады, эквілібрыстыкі, фокусаў.
«Прыемна, што з першых дзён аб’яўлення конкурсу актывізаваліся беларускія калектывы. Пададзена больш за 15 заявак. Актыўна праявіліся студыі Віцебскай вобласці, Маладзечна, Гомельскай вобласці. Ужо праглядаем нумары. З улікам таго, што адкрыты граніцы, будзем рады бачыць сярод удзельнікаў і калектывы іншых краін. Самае галоўнае ў афлайн-фармаце — магчымасць сустрэцца ўжывую, падзяліцца досведам, пагутарыць, завязаць новыя сувязі», — падкрэсліла Настасся Сарасека.
Арганізатары адзначаюць дастаткова высокі ўзровень ужо заяўленых конкурсных праграм. Гэта ацэнка дзеячаў цыркавога мастацтва. «Стараліся ў журы выбраць людзей, якія непасрэдна звязаны з тымі жанрамі, якія будуць прадстаўлены. Старшынёй журы зацверджаны народны артыст Расіі Яўген Майхроўскі, вядомы многім як клоўн Май», — падзялілася генеральны дырэктар.
Па выніках анлайн-прагляду да 1 красавіка вызначаць лепшых з лепшых, якія прадэманструюць свае нумары на манежы. Гэта не больш за 12 калектываў, дапоўнілі арганізатары. Уладальнік Гран-пры атрымае прыз у памеры 150 базавых велічынь. Таксама прадугледжаны грашовыя прэміі за першае, другое і трэцяе месцы.
Праграма першага цыркавога форуму, паводле слоў Настассі Сарасека, будзе цікавай і насычанай як для ўдзельнікаў, так і для гледачоў. Як адзначылі арганізатары, гэта першы ў рэспубліцы фестываль-конкурс такога фармату, які будзе праходзіць непасрэдна на цыркавым манежы.
Для дырэкцыі фестывалю важна арганізаваць для канкурсантаў усе ўмовы для прадстаўлення конкурснай праграмы. Форум будзе і максімальна садзейнічаць узаемадзеянню калектываў, перадачы вопыту. Прадугледжаны вечар дружбы, культурная праграма з наведваннем музеяў, галерэй, майстар-класы ад прафесійных артыстаў цыркавога мастацтва на манежы Гомельскага цырка. Як бонус для начынаючых артыстаў — магчымасць паказаць сябе на сапраўднай арэне цырка. Таксама для ўдзельнікаў падрыхтавалі мноства сюрпрызаў. «Далёка не кожны пачынаючы артыст можа наведаць закуліссе цыркавой установы. Мы арганізуем для іх экскурсію на гэту тэрыторыю. А лепшыя змогуць прыняць удзел у праграме з прафесійнымі артыстамі», — адзначыла Настасся Сарасека. Прадугледжаны таксама круглы стол для кіраўнікоў калектываў і студый па растлумачэнні патрабаванняў нарматыўнай базы, аховы працы. Гэта тая прававая аснова, якой яны павінны штодзённа кіравацца.
Арганізатары запрашаюць гамяльчан, жыхароў і гасцей вобласці максімальна сачыць за праграмай і прыходзіць падтрымліваць пачынаючых і артыстаў, якія ўжо адбыліся. Прадугледжаны і гала-канцэрт, і нумары з адметнасцю, якія прадэманструюць пад купалам цырка. Гэта выдатная нагода для сямейнага правядзення вольнага часу.
Як падкрэсліў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Дзяніс Язерскі, форум цыркавога мастацтва стане адным са складнікаў у фарміраванні нацыянальнай цыркавой індустрыі. «У Беларусі вельмі папулярны цырк як від мастацтва. У нас вельмі шмат таленавітых калектываў, педагогаў, таму мы можам і гатовы сфарміраваць свой нацыянальны прадукт. Паверце, яго ўзровень будзе як мінімум не ніжэйшы за замежныя», — запэўніў ён.
Дзяніс Язерскі нагадаў, што ў свой час цыркі ў Мінску і Гомелі былі часткай сістэмы савецкага цырка і больш былі арыентаваны пад пракатныя праграмы, якія ездзілі па ўсёй краіне.
«Мы разумеем, што як від мастацтва гэта вельмі папулярны напрамак, і нашы аматары, дасягаючы пэўнага ўзроўню, стараліся развівацца далей, накіроўваліся ў іншыя краіны, Расію, Украіну, дзе гэта было больш пастаўлена на камерцыйныя рэйкі. Моладзь ехала туды, і што граху таіць, не заўсёды вярталася назад. І цяпер стаіць задача пакінуць таленты ў рэспубліцы, стварыць свой нацыянальны прадукт. Бо ва ўсіх цырках свету ёсць нашы артысты з бліскучымі праграмамі», — растлумачыў Дзяніс Язерскі.
Ён таксама расказаў, што праграмай развіцця цыркавога мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь пастаўлена задача па фармаванні сваіх прафесійных труп. Гомельскі дзяржаўны цырк актыўна развіваецца ў гэтым напрамку. «І гэты фестываль-конкурс — выдатны зачын для пошуку новых зорак і артыстаў, якія стануць упрыгажэннем новых праграм як Гомельскага дзяржаўнага цырка, так і Беларускага дзяржаўнага цырка», — дапоўніў ён.
«Мы разумеем, што як від мастацтва гэта вельмі папулярны напрамак, і нашы аматары, дасягаючы пэўнага ўзроўню, стараліся развівацца далей, накіроўваліся ў іншыя краіны, Расію, Украіну, дзе гэта было больш пастаўлена на камерцыйныя рэйкі. Моладзь ехала туды, і што граху таіць, не заўсёды вярталася назад. І цяпер стаіць задача пакінуць таленты ў рэспубліцы, стварыць свой нацыянальны прадукт. Бо ва ўсіх цырках свету ёсць нашы артысты з бліскучымі праграмамі», — растлумачыў Дзяніс Язерскі.
Ён таксама расказаў, што праграмай развіцця цыркавога мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь пастаўлена задача па фармаванні сваіх прафесійных труп. Гомельскі дзяржаўны цырк актыўна развіваецца ў гэтым напрамку. «І гэты фестываль-конкурс — выдатны зачын для пошуку новых зорак і артыстаў, якія стануць упрыгажэннем новых праграм як Гомельскага дзяржаўнага цырка, так і Беларускага дзяржаўнага цырка», — дапоўніў ён.
«Наш юбілейны 50-ы сезон нацэлены на тое, каб у ім былі задзейнічаны артысты беларускага цыркавога мастацтва. У нас ёсць што паказваць і чым здзіўляць нашага гледача», — рэзюмавала Настасся Сарасека.
Арганізатарамі фестывалю-конкурсу аматарскага цыркавога мастацтва выступаюць Міністэрства культуры Беларусі, Гомельскі аблвыканкам пры ўсебаковым удзеле Гомельскага дзяржаўнага цырка, Беларускага дзяржаўнага цырка.
Звязда, 22 сакавіка 2022